Правабярэжная Украіна
Правабярэжная Украіна (укр.: Правобере́жна Украї́на) — гістарычнае найменне тэрыторыі на правым беразе па цячэнні Днепра, у 1660—1917 гадах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сфармавалася падчас Руіны, пасля таго як левабярэжныя палкі адмовіліся прызнаваць уладу Юрыя Хмяльніцкага і пачалі выбіраць уласнага гетмана. Гэта становішча было замацавана Андросаўскім перамір'ем 1667 года, у якім Правабярэжная Украіна была падпарадкавана Рэчы Паспалітай, тым часам з'явіўся і сам тэрмін «Правабярэжная Украіна». Плошча каля 115 тыс км кв.[1]
Бучацкі мір 1672 падзяліў Правабярэжную Украіну на 3 часткі: Падоллем (вобласць па Бузе і Левабярэжжы Днястра) авалодала Турцыя; Брацлаўшчына (сучасная Вінніцкая вобласць) і паўднёвая Кіеўшчына трапілі пад уладу правабярэжнага казацкага гетмана-васала Турцыі — П. Д. Дарашэнка; астатняя тэрыторыя Правабярэжнай Украіны належала Рэчы Паспалітай.
У 1683 турэцкае панаванне на Правабярэжнай Украіне было ліквідавана. У выніку вайны супраць Турцыі Рэч Паспалітая па ўмовах Карлавіцкага міру 1698—1699 аднавіла сваё панаванне над часткай Правабярэжнай Украіны, дзе ўкараняўся цяжкі нацыянальны, рэлігійны і сацыяльны прыгнёт. Народ Правабярэжнай Украіны вёў барацьбу супраць польска-шляхецкага панавання (паўстанні 1702—1704, 1734, 1750, 1768 і інш.).
У 1793 у выніку другога падзелу Польшчы Правабярэжная Украіна ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
Паняцці «Правабярэжная Украіна», «Правабярэжжа» ўжываюцца ў сучаснай літаратуры ў дачыненні да тэрыторыі, якая ахоплівае сучасную Кіеўскую, Чаркаскую, Кіраваградскую, Жытомірскую і Вінніцкую вобласці, часам таксама Хмяльніцкую і Ровенскую вобласці.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История Украинской ССР, т. 1, К., 1969.
- История Великой Отечественной войны Советского Союза. 1941—1945, т. 4, М., 1962.
- Василевский А. М., Дело всей жизни, М., 1973.
- Грылев А. Н., Днепр — Карпаты — Крым, М., 1970.
- Глава Правобережная Украина в конце XVII в. — XVIII в. на сайте История Восточных славян